Сваёй мэтай Літара.net
(www.litara.net) мае стварэньне пляцоўкі
для стасункаў беларускіх творцаў і аматараў беларускай літаратуры, фармаваньне
адмысловага community. Сайт ёсьць крыніцай інфармацыі пра тэндэнцыі, напрамкі
й стылі беларускай літаратуры, месцам дыскусіяў паміж людзьмі розных перакананьняў
і поглядаў. У нас Вы можаце даведацца пра тое, што адбываецца на шляху
разьвіцьця сучаснай беларускай літаратуры і ў жыцьці яе стваральнікаў.
Літара.net складаецца з:
- навінаў літаратурнага жыцьця,
як суполак, гэтак і асобных аўтараў
- навінаў выдавецтваў, анонсаў новых кніжак і часопісаў
- афішы культурных падзеяў і імпрэзаў
- даведкавай інфармацыі пра беларускія выдавецтвы,
арганізацыі,
літаратурныя выданьні,
пэрсаналіі, сучасную літаратуру
- рэцэнзій на новыя
кнігі
- інтэрвію з аўтарамі
і крытыкамі
- тэарытычных матэрыялаў
- аглядаў часопісаў
- тэматычных рубрык
- шматлікіх дыскусій
Мы бачым узьнікненьне нашага праекту справай своечасовай і неабходнай,
выразна абумоўленай патрэбамі часу. У той момант калі стварэньне offline'авае
інфраструктуры немагчыма з-за агульнага недахопу сродкаў, стварэньне віртуальнага
літаратурнага цэнтру можна ажыцьцявіць мінімальнымі выдаткамі пры ўмове
вашай пэрсанальнай зацікаўленасьці. |